Прыдумалі сваю гульню?

Мы гатовыя стаць партнёрам па стварэнню вашай настольнай гульні

Калі вы прыдумалі сваю цікавую настольную гульню, смела звяртайцеся да нас за кансультацыяй, дапрацоўкай, рэдакцыяй, афармленнем, тэставаннем і выданнем свайго праекту. Наша каманда дызайнераў і рэдактараў падтрымае ваш праект на любым этапе. Ужо зараз мы можам вам дапамагчы (і гэтыя лічбы з кожным днём растуць):

Таленавітымі дызайнерамі

92%

Працай з друкарняй

70%

Дакументальнай базай

89%

Базай для тэставання

64%
Звяртайцеся

У вас ёсць ідэя гульні. Што далей?

Не ўсе ідэі ператвараюцца ў настольныя гульні, таму будзьце арыгінальныя ў стварэнні сваіх праектаў. Памятайце: сёння самае галоўнае - здзівіць і захапіць. Але ніколі не забывайце, што лепей адзін раз паспрабаваць, чым усё жыццё сумнявацца.

Канцэпцыя

Вызначыцеся з канцэпцыяй вашай настольнай гульні, яе правіламі, па магчымасці зрабіце прататып

Выйдзіце на сувязь з намі

Выйдзіце з намі на сувязь любым зручным для вас спосабам і раскажыце пра свой праект

Праца з прататыпам

Далей мы вывучым канцэпцыю гульні, яе механіку, пратэстуем прататып, зроблены вамі альбо нашым выдавецтвам на аснове вашай ідэі.

Праца з рэкамендацыямі

На аснове тэстаў выдаюцца рэкамендацыі па дапрацоўцы, пры неабходнасці ўносяцца змены ў механіцы гульні, яе складзе, а часам і назве.

Праца з мастакамі

На гэтым этапе мы бачым, як будуць выглядаць элементы гульні і каробка.

Фінал

Апошні этап - вёрстка гульні, вытворчасць элементаў і камплектацыя. Гэта важны этап, дзе асаблівая ўвага надаецца якасці. Гульня набывае свой фінальны выгляд - і гатова да продажу.

Упэўнены ў сваёй гульні? Пішы!

Памятай: выхад гульні – гэта доўгая дарога, але ўжо зараз ты робіш па ёй свае першыя крокі.