Унікальныя ігральныя карты з “Каралямі”
Такіх карт вы не знойдзеце больш нідзе! Карты Лапіных – гэта ўнікальны праект, у якім мы аднавілі сапраўдныя ігральныя карты, што калісьці выпускаліся на гарадзенскай фабрыцы сям’і Лапіных. Карты Лапіных – не проста гульня, а цікавы і прэстыжны сувенір з Беларусі.
Год выхаду: 2017
Беларускія ігральныя карты “Карты Лапіных” – гэта ўнікальныя ігральныя карты, зробленыя на аснове карт, якія вырабляліся 80 гадоў таму на гродзенскай фабрыцы Лапіных. Гэта адзіныя карты, дзе каралі адлюстроўваюць гістарычных персанажаў польскай і беларускай гісторыі – Яна Сабескага, Казіміра Вялікага, Жыгімонта Аўгуста і Стэфана Баторыя
Склад гульні:
- 38 ігральных карт
- Буклет
“Карты Лапіных” у СМІ
Tалака
В блоге на площадке "Талака" можно проследить развитие проекта от его задумки до воплощения, а также поближе познакомиться с историей Карт Лапиных.
Твой стыль
Баторый – кароль трэфаў, Ян Сабескі – пікаў. Якія карты друкавалі ў Гродне ў 1925 годзе
Гродна лайф
Каманда, што аднаўляе карты Лапіных, хоча, каб кожны мог у будчыні адчуць у сваіх руках сапраўдную беларускую гісторыю.
Будзьма беларусамi!
Янкоўскі перакананы, што такі набор будзе добрым падарункам як для беларусаў, так і для замежнікаў.
Гродна лайф
Сустрэча стагоддзяў: у Гродне параўналі старыя і новыя ігральныя карты Лапіных