Настольная гульня “Ежевички”

Мілая і весёлая гульня для дзяцей і дарослых.

«Ежевички» – гэта гульня нашага аўтарства і распрацоўкі дызайну, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. Яна, падаецца, самая трапная гульня для адпачынку ў сямейным коле.

Год выхаду: 2020
ад 6 год
2-5 чал.
20-30 хв.

Галоўнае для вожыкаў – гэта смачна падсілкавацца. Кожную раніцу рознымі сцяжынкамі яны адпраўляюцца за ежай. Выбар ласункаў багаты, але ж ежы хапае не ўсім. У сямейнай настольнай гульні “Ежевички” вам давядзецца дапамагчы сем’ям вожыкаў выбраць правільную сцяжыну, каб аказацца каля ежы першымі.

На гульнёвым полі 4 трапінкі: у сад, да дому, на ўзлесак і ў лес. У кожным месцы вожыкаў чакае ежа, дзесьці яе больш, а дзесьці менш. Колькасць ежы ў кожным месцы вызначаецца з дапамогай карт. Гульцы вырашаюць, куды адпраўляюцца іх вожыкі і выстаўляюць фігуркі свайго колеру на сцяжыны, утвараючы чэргі.

Падаецца, што вожыкам у канцы чыргі дакладна не дастанецца ежы? А вось і не, у гульні ёсць спецыяльныя карткі, якія дазваляюць абганяць іншых вожыкаў, здабываць ежу, пераходзіць на іншую сцяжынку альбо нават паесці па-за чаргой.

“Ежевички” – мілая і весёлая гульня для дзяцей і дарослых. Тут можна шукаць розныя шляхі да перамогі, ёсць месца вылічэнню і разліку.  А можна даверыцца выпадку: раптамгрыбны дожджык паспрыяе росту новых грыбоў і ежы хопісць на ўсіх!

У гульні 20 древяных фігурак вожыкаў і гульнёвае поле з тканіны. Прыемныя тактыльныя адчуванні і прыгожыя кніжныя іллюстрацыі ствараюць утульную атмасферу. “Ежевички” добра падыходзяць для гульні на прыродзе, на дачы альбо зімовымі вечарамі, калі хочацца ўзгадаць лета.

Кому подыдзе гэтая гульня:
– для утульнага сямейнага вечара
– кампаніі дзяцей
– для подарунка: яркія драўляныя вожыкі спадабаюцца ўсім

Склад гульні:

  • 20 драўляных фігурак вожыкаў
  • 30 картак падзей
  • 24 картак ежы
  • 60 двухбаковых жэтонаў ежы
  • жэтон “Праходу няма!”
  • жэтон першага гульца
  • гульнёвае поле з тканіны
  • правілы гульні

Антон Янкоўскі – аўтар гульні.

Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус». 

Глядзіце іншыя нашы гульні 

Турнир волшебников

Турнир волшебников

Ежевички

Ежевички

Буквы

Буквы

Дружныя хмаркі

Дружныя хмаркі

Чыстая кропелька

Чыстая кропелька

Гаспадар цмокаў

Гаспадар цмокаў

Мова. Буслік. Дом

Мова. Буслік. Дом

Мова. Буслік. Горад

Мова. Буслік. Горад

Мова. Буслік. Жывёльны свет

Мова. Буслік. Жывёльны свет

Вежа (новый дизайн)

Вежа (новый дизайн)

Дойліды

Дойліды

На трох кітах

На трох кітах

Мова

Мова

Спадабалася гульня?
Замаўляйце гульні ў нашай інтэрнэт-краме