У вас будзе фестываль ці дзіцячае свята? Творчае згуртаванне “А-чатыры” з радасцю гатова прапанаваць вам дапамогу ў арганізацыі дзіцячых і дарослых гульнятэк, стаць удзельнікам вашага фестывалю са сваёй гульнявой пляцоўкай, а таксама быць яго партнёрам або спонсарам.
Пагуляем?
Прыедзем на фестываль
Мы з вялікім задавальненнем наведаем ваша мерапрыемства – фестываль, кірмаш, тэматычнае свята – і арганізуем вялікую гульнявую зону з настольнымі гульнямі. Мы гатовы прэзентаваць вам не толькі гульні ўласнай вытворчасці, але і самыя папулярныя гульні іншых выдавецтваў. Акрамя таго, мы можам разнастаіць ваш фестываль гіганцкімі версіямі настольных гульняў.
Шукаеце падарункі?
Выступім спонсарам
Мы таксама можам стаць спонсарам вашага мерапрыемства альбо прымем удзел у розыгрышах, дзе ў якасці прызоў прапануем настольныя гульні свайго аўтарства, а таксама падарункавыя сертыфікаты на набыццё настольных гульняў.
Ёсць час - глянь фота, спяшаешся - адразу тэлефануй!
Больш фотаздымкаў можаце знайсці ў навінах.
Фестываль настольных гульняў “Ігракуб”
Запрашаем на наш фестываль «Ігракуб»
«Ігракуб» – гэта фестываль настольных гульняў, які ўжо тры гады запар радуе аматараў настолак Гародні, а таксама гасцей з усёй Беларусі. Галоўная мэта фестывалю – папулярызацыя настольных гульняў, пагружэнне ўсяго горада на адныя выходныя ў вясёлую і яркую атмасферу любімага хобі.