Ігральныя карты “Мінск Крышталь”

Сувенірныя ігральныя карты

Перад вамі сувенірныя ігральныя карты, якія мы распрацавалі па замове ОАО “Мінск Крышталь”.

Год выдання: 2018
ад 18 год
2-6 чал.
10-30 хв.

Перад вамі арыгінальныя ігральныя карты. Такую калоду ў 1925 годзе выпускаў Мінскі лікёраналівачны завод. Арыгіналы такіх карт былі знойдзены ў маскоўскіх калекцыянераў і з поспехам адноўленыя. У 2018 годзе карты былі надрукаваныя, каб адрадзіць традыцыі, якія не толькі дазваляюць пагрузіцца ў гісторыю, але і атрымаць задавальненне ад гульні, папулярнай у 20-ыя гады 20 стагоддзя. Правобразам рубашкі карт стала калода са знакамітай фарбыкі ігральных карт Лапіных з Гродна. Яе ўпрыгожвае лісце дуба – дрэва сакральнага для беларуса.

У 1840 гады з’явіліся карты прускага і нямецкага шаблону. Сёння такія карты не выпускаюцца, але прадстаўляюць вялікую цікавасць для калекцыянераў. Такая калода прызначана для гульні “СКАТ” – папулярнай інтэлектуальнай гульні ў 20-я гады 20 стагоддзя. Яе адрозненне заключаецца ў масцях, якія, калі прыглядзецца, падобныя па аналогіі з традыцыйнымі картамі.

Склад гульні:

  • 36 ігральных карт
  • Буклет з правіламі гульні “Скат”

Гэта карпаратыўная замова. Яна не прызначана для продажу. 

Глядзіце іншыя нашыя гульні

Паўстанцы. Другая рэдакцыя

Паўстанцы. Другая рэдакцыя

Беларускія ігральныя карты

Беларускія ігральныя карты

Ігральныя карты «Мінск крышталь»

Ігральныя карты «Мінск крышталь»

Беларускія ігральныя карты (скура)

Беларускія ігральныя карты (скура)

Паўстанцы

Паўстанцы

Спадабалася гульня?
Пачытай падрабязней пра карпаратыўныя гульні