


«А-чатыры» – гэта творчая каманда аўтараў і дызайнераў з Гародні, якая займаецца выдавецтвам настольных гульняў і папулярызацыяй настолак ў Рэспубліцы Беларусь. Наша праца – гэта тое, што мы сапраўды любім. А таму – ўкладваем у яе ўсе нашы ідэі і намаганні, таленты і гэтую бязмежную любоў да настольных гульняў.
За невялікі час мы паспелі рэалізаваць ужо шмат цікавых праектаў. Гэта настольныя гульні «Паўстанцы», «Мова», «Гаспадар цмокаў», «Вежа», «На трох кітах», «Карты Лапіных», «МегаВежа», «Замкавая вежа». У цяперашні час у распрацоўцы на розных стадыях знаходзяцца каля дзесяці праектаў. Над новымі настольнымі гульнямі працуюць самыя таленавітыя аўтары, мастакі і дызайнеры.
Настольныя гульні
Мы займаемся распрацоўкай і выданнем настольных гульняў, сярод якіх тыя, што развіваюць, вясёлыя і сямейныя, забаўляльныя гульні для кампаній, а таксама лёгкія стратэгіі..
Мова і культура
Важным прыярытэтам нашай дзейнасці з’яўляецца развіццё беларускай мовы і культуры, таму большасць нашых праектаў выдаецца па-беларуску ці на некалькіх мовах.
Драўляныя гульні
Гульні з дрэва – гэта цікавы і прызнаны ва ўсім свеце накірунак дзейнасці па распрацоўцы настольных гульняў, які мы для сябе таксама выбралі і будзем развіваць.

Аўтар гульняў «Паўстанцы», «Мова», «Гаспадар цмокаў»,«ВордМен».





Гісторыя А-чатыры

Асаблівая ўдзячнасць - сябрам!
Асаблівую падзяку хацелася б выказаць нашым сябрам, якія падтрымліваюць нас у нашых пачынаннях і ўсяляк садзейнічаюць нашаму развіццю. Дзякуй таленавітым фатографам, філолагам, усім, хто тэставаў гульні і ўдзельнічаў у іх выпуску. У прыватнасці, вялікі дзякуй хацелася б сказаць гэтым людзям:
- Наташа Салама
- Антон Бізон
- Ілля Гелей
- Дзяніс Вашкевіч
- Ксенія Буйвід
- Марына Мацкевіч
- Кася Мазалеўская
- Цімафей Штароў
- Вікторыя Навашынская
- Андрэй Вашкевіч