Настольная гульня “Мова. Буслік. Горад”

Першы крок да беларускай мовы

Настольная гульня “Мова. Буслік” – працяг нашага праекту “Мова”, але зараз – для самых маленькіх. Гэта серыя гульняў, якая будзе знаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту – ад 3 да 10 гадоў. Першымі ў серыі выйшлі гульні на тэму “Жывёльны свет”, “Горад”, “Дом”.

Настольная гульня выйдзе пры партнёрскай падтрымцы сеткі крамаў “Буслік”.

Дата выхаду гульні: 2017г
ад 3/ 5/ 7 гадоў
2-6 чал.
10-20 хв.

“Мова. Буслік” – гэта серыя ўнікальных настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту – ад 3 да 7 гадоў.

Тэма “Горад”

Што мы бачым, калі выходзім на вуліцу? З чым сутыкаемся, калі завітваем у парк? Які транспарт праязджае міма і на чым едзем мы самыя? Што такое “шапік” і “хмарачос”? Чатыры тэматычныя раздзелы гульні “Мова. Буслік. Горад”, дзе ўнікальных словаў больш за чвэрць, дапамогуць разабрацца ў беларускіх назвах навакольных рэчаў.

Настольная гульня “Мова. Буслік”:

  • Знаёміць з цікавай і сакавітай беларускай мовай;
  • Матывуе да далейшага яе вывучэння;
  • У форме гульні павялічвае слоўнікавы запас;
  • Стварае добрыя ўмовы для размовы па-беларуску.

Склад гульні:

  • 32 карткі з літарамі,
  • 48 картак са словамі,
  • Правілы гульні,
  • Дадатак да правілаў.

Хачу гульню сабе

Ужо зараз вы можаце набыць гульню сабе і сваім сябрам. Можна замовіць любую колькасць асобнікаў. Падчас замовы некалькі асобнікаў дзейнічае зніжка. Проста пакіньце ў каментарах да замовы на сайце крамы Кубік пазнаку "зніжка А4", і атрымайце гульню па прыемнаму кошту.

Набыць у Кубіку

Для навучальных устаноў

Мы падрыхтавалі асобную прапанову для навучальных устаноў: школ, дзіцячых садкоў, навучальных студый. Пры замове на ўсю групу/клас дзейнічае зніжка. Звяжыцеся з намі праз электронную пошту альбо па тэлефоне.

Звяжыцеся з намі

Для рознічных крамаў

Калі вы прадстаўляеце рознічную краму і маеце жаданне дадаць гульню сабе ў асартымент, звяжыцеся з мэнэджэрам, і ў самы бліжэйшы тэрмін гульня будзе стаяць на вашых паліцах. Акрамя гульні мы можам прапанаваць прома-матэрыялы для вас і вашых пакупнікоў.

Гульні ОПТам

4 варыянты гульні

“Мова. Буслік” мае чатыры варыянты правілаў, яны падзелены па ўзроўню цяжкасці і ўзросту гульцоў (для дзяцей ад 3,5,7 гадоў). Акрамя навучання беларускай мове гульня развівае памяць, увагу, эрудыцыю.

Слоўнік і хатняе заданне

У каробцы вы знойдзеце дадатак са слоўнікам па дадзенай тэме, цікавыя факты пра беларускую мову, а таксама хатняе заданне. Беларускія словы перакладзены на рускую і англійскую мовы.

Простыя правілы

У гульні простыя правілы, у іх мы прывялі для вас некаторыя прыклады. Гульнёвы працэс будзе цікавы як дзецям, так і дарослым. Вы можаце гуляць ва ўсе варыянты правілаў у любым узросце.

Для бацькоў і настаўнікаў

“Мова. Буслік” можа стаць добрым памочнікам для пазакласнага вывучэння беларускай мовы, дазволіць у гульнёвай форме пазнаёміцца з беларускімі словамі.

Зрабіць замову гульні зараз!

Зрабіце замову гульні па лепшаму кошту на сайце крамы Кубік.

Глядзіце іншыя нашыя гульні

Мова. Буслік. Дом

Мова. Буслік. Дом

Мова. Буслік. Горад

Мова. Буслік. Горад

Мова. Буслік. Жывёльны свет

Мова. Буслік. Жывёльны свет

Мова

Мова