Настольная гульня “Гаспадар цмокаў”

Прыручы свайго цмока

Прыручайце гарэзлівых цмокаў, станавіцеся іх сябрамі, разам ахоўвайце свае землі ад шкоднікаў і не давайце адзін аднаго ў крыўду старэйшым. Мы верым, што вясёлыя і абаяльныя істоты з радасцю стануць часткай вашага сямейнага вечара або далучацца да шумнай сяброўскай кампаніі.

Год выхаду: 2016
ад 5 год
2-4 чал.
15-30 хв.

Ужо ніхто не памятае, што першым чалавек прыручыў не сабаку, не ката, не каня – першым быў цмок! Ён дапамагаў чалавеку здабываць ежу і ахоўваў свайго гаспадара. А самым годным у свой час лічыўся той, хто валодаў пяццю цмокамі. Каб іх прыручыць, трэба быць хуткім, уважлівым і кемлівым.

Склад гульні:

  • 16 жэтонаў цмокаў,
  • 51 гульнявая картка,
  • 1 карта пераможнага цмока,
  • 8 карты міні-дадатка “Лавец цкмокаў”,
  • правілы гульні.

“Гаспадар цмокаў” у СМІ

Тесера – путеводитель по настольным играм

Не знаю как пятилетним деткам, но во взрослой компании (25+) игра зашла хорошо и была воспринята с должным юмором.

Boardgameby

По геймплею это живая и веселая игра, которая запросто может понравится детям

Блог “Две фишки”

Первым делом хочу в очередной раз отметить добрые иллюстрации – художник постарался на славу, драконы получились весьма доброжелательными и симпатичными, несмотря на свою грозную натуру.

Глядзіце нашы іншыя праекты

Спадабалася гульня?
Замаўляй гульню ў нашай інтэрнэт-краме