Пяць варыянтаў гульні ў адной каробцы
Настольная гульня “Мова” – гэта ўпершую чаргу адукацыйны праект, які не толькі збірае за адным сталом аматараў беларускай мовы, але і садзейнічае пашырэнню нашага слоўнікавага запасу. Спадзяемся, што колькасць беларускамоўных аматараў настольных гульняў у бліжэйшы час будзе толькі шырыцца, дзякуючы нашай “Мове” ў тым ліку.
Год выхаду: 2015
Настольная гульня “Мова” – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні – спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 варыянтаў правілаў гульні забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.
Склад гульні:
- 50 картак “Тэма”,
- 33 карткі “Алфавіт”,
- 1 картка “Так”,
- 1 картка “Не”,
- 1 картка “Дзеяслоў-прыметнік”,
- 8 картак “Узровень ведаў”,
- 36 жэтонаў “Ў”,
- правілы гульні.
“Мова” ў СМІ
Мова нанова
Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску.
Будзьма беларусамі
Гульня “Мова” стане неблагім падручным матэрыялам для тых, хто вывучае беларускую.
Талака
Памятайце, галоўная мэты гульні: пашырэнне слоўнікавага запасу і распаўсюд ужытку беларускай мовы ў жыцці.
Радыё Спутнік
Каб пацвердзіць сваё права беларускамоўным звацца, трэба, прайсці праз сем узроўняў ведання мовы: ад "натхнёнага" да "выбітнага" мовазнаўцы.
Еўрарадыё
Автор признается, что игра имеет прежде всего образовательный смысл и является хорошим поводом собраться и поговорить по-белорусски