Настольная гульня “На трох кітах”

Пабудуй свой Сусвет… з дрэва

Драўляная гульня на баланс з правіламі, якія расказваюцца за адну хвіліну. Што цікава: розныя памеры дэталяў і кубік робяць кожную партыю гульні ўнікальнай. Дадатковую атмасферу стварае яе рамантычная назва “На трох кітах”, нібы вы сапраўды будуеце свой сусвет.

Год выхаду: 2017
ад 14 год
1-6 чал.
10-15 хв.

Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівыя: ад стварэння да руйнавання – адзін неасцярожны крок.

У настольнай гульні “На трох кітах” гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты “сусвет” на аснове трох складнікаў – драўляных брускоў, дыскаў і шайбачак. Парадак размяшчэння дэталяў вызначыць лёс – шасцігранны кубік.

Склад гульні:

  • 6 драўляных дыскаў
  • 6 драўляных слупкоў
  • 30 драўляных шайбачак
  • 1 драўляны кубік
  • Правілы гульні

“На трох кітах” у СМІ

Tесера

А вот моя дочь без ума от этой игры - постоянно перекладывает компоненты с места на место и что-то пытается строить

Будзьма беларусамi!

Гульня нескладаная, але цікавая і здольная выклікаць азарт

Белсат

Правілы адмыслова рабіліся вельмі простымі, каб кожны сямейнік зразумеў іх за хвіліну

Гродна лайф

Аўтары гульні не змаглі абысці такую сімвалічную даты і адмыслова да гэтага свята падрыхтавалі невялікі “Кітовы тэсцік”

Зелёный портал

Гульня зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым і маленькім беларусам

Глядзіце нашы іншыя гульні

Вежа (новый дизайн)

Вежа (новый дизайн)

Дойліды

Дойліды

МегаВежа

МегаВежа

Замкавая вежа

Замкавая вежа

На трох кітах

На трох кітах

Вежа

Вежа

Спадабалася гульня?
Замаўляй гульню ў нашай інтэрнэт-краме