Паспрабуй сам перапісаць гісторыю
“Паўстанцы” носяць ганаровае званне “першай беларускамоўнай настольнай гульні”. Менавіта яны запусцілі хвалю з’яўлення новых настольных гульняў у нашай краіне і занялі сваё пачэснае месца ў гісторыі настолак Беларусі. “Паўстанцы” – гэта першыя крокі да з’яўлення творчага згуртавання “А-чатыры”.
Год выхаду: 2013
“Паўстанцы” – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці звычайнага беларуса ўплываць на сыход паўстання.
Гульня “Паўстанцы” першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.
Склад гульні:
- Гульнёвыя карткі:
- Карткі “Персанаж” – 40 шт,
- Карткі “Лёс” – 10 шт,
- Карткі “Выбар” – 18 шт,
- Правілы гульні.
- Льняны чахол.
Увага! Тыраж гульні распрададзены. Перавыданне плануецца ў пачатку 2018 года, адмыслова да 155-ых угодак Паўстання 1863-63 гг.
“Паўстанцы” ў СМІ
Tесера
"Паўстанцы" - первая белорусская настольная игра, во время которой вы можете погрузиться в атмосферу 1863 года
Будзьма беларусамi
І калі беларусы ў гульні маюць смешныя схематычныя біяграфіі, то на картках з паўстанцамі — фотаздымкі сапраўдных людзей.
Настольный блог
Хороший подарок человеку, интересующемуся историей Беларуси или настольными играми. Вдвойне хороший подарок тому, кто интересуется настольными играми из-за небольшого тиража, читай коллекционерам.
Твой стыль
Я ведаў “мафію”. Галоўнае пытанне, якое нас хвалявала – каб гульня не стала яе плагіятам. І яна, на маю думку, мае свае нацыянальныя асаблівасці.
БелаПАН
Она полностью соответствует событиям восстания 1863 года. В игре 20 реальных личностей, которые участвовали в тех событиях.