Паспрабуй сам перапісаць гісторыю
Перад вамі перавыданне культавай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы”, якая носіць ганаровае званне “першай беларускамоўнай настольнай гульні”. Гульня вышла ў пашыраным фармаце, з новым дызайнам, дадаткамі і багатым гістарычным напаўненнем.
Год выхаду: 2019
“Паўстанцы” – беларуская настольная гульня, якая прапануе вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863-а года і заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш), альбо ў якасці простага беларуса паўплываць на зыход паўстання. Гульня першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.
Упершыню “Паўстанцы” выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць. У другой рэдакцыі гульня набыла новы выгляд і стала больш дынамічнай, пашырылася яе гістарычнае напаўненне, а таксама з’явіліся два дадаткі – “Праклён” і “Падзеі”.
Склад гульні:
- Карткі “Персанаж” – 20 шт;
- Карткі “Лёс” – 18 шт;
- Картка “Выбар” – 1 шт;
- Карткі “Зброя” + дадатак “Праклён” – 16 шт;
- Карты “Падзей” – 12 шт;
- Правілы гульні.
Аўтар гульні: Антон Янкоўскі
Мастак гульні: Наста Янкоўская |