Паўстанцы. Другая рэдакцыя

Дзецюкі!

Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам гуляць, і то гуляць у свае настольныя гульні!

“Паўстанцы” – першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года. Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і адразу набыла вялікую папулярнасць, а таксама выклікала хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак. Акрамя забавы гульня носіць адукацыйны характар. Яна заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.

За шэсць год існавання гульні было сабрана шмат водгукаў, назапашаны стос ідэй – і цягам карпатлівай працы мы можам прадставіць вам Другую рэдакцыю “Паўстанцаў”. У перавыданні вас чакае новы дызайн, цікавыя дадаткі і багатае гістарычнае напаўненне.

Запрашаем Вас падтрымаць перавыданне гульні і перапісаць гісторыю разам!

Антось-гаспадар з-пад Гародні

341

Паўстанцаў

Колькасць замоўленых асобнікаў

дадзеныя на 13.11.19 09.00

Запуск кампаніі 00:36

Звяртаемся да Вас з вельмі важнай навіной – сёння мы запускаем кампанію па перавыданні настольнай гульні “Паўстанцы”.

Падзяка 00:44

Вялікі дзякуй усім, хто ўжо падтрымаў выданне гульні!

Узор гульні з друку 3:03

Мы забралі першы ўзор гульні з Друкарні. Вось ён!

Аповед пра гульню 6:01

Глядзіце агляд на гульню “Паўстанцы”. Падрабязней расказалі пра карткі, з якіх складаецца гульня.

Падтрымай перавыданне культавай беларускай настольнай гульні пра Паўстанне 1863-64 гг

Перад Вамі перавыданне гульні "Паўстанцы" - і кожны з Вас можа паспрыяць, каб гульня хутчэй пабачыла свет. Вы можаце падтрымаць выданне гульні трыма спосабамі. А таксама будзем вельмі ўдзячныя за інфармацыйную падтрымку.

Асобнік “Паўстанцаў”

Ужо зараз вы можаце замовіць сабе асобнік гульні па таннейшым кошце, а таксама замовіць цікавыя аксэсуары, якія пазней не з'явяцца ў продажы.

Адмысловыя лоты

Вы можаце падтрымаць гульню, арбаўшы адмысловыя лоты: персанальная карта для гульні, правядзенне гульнятэкі і нават замовіць "чорную біжутэрыю".

Гульні нашага аўтарства

Вы можаце набыць іншыя гульні нашага аўтарства па спецыяльным таннейшым кошце. Вашы ахвяраванні будуць накіраваны на выданне "Паўстанцаў".

Паўстанцы. Другая рэдакцыя

Камплектацыя і апісанне гульні 

Каробка

Памер 113*170*30мм.

Карта Выбару

Адна двухбаковая карта памерам 80*120мм.

Калода Персанажаў

20 карт памерам 80*120мм: Паўстанцы (5 шт), Царскія службоўцы (5 шт), Беларусы (10 шт)

Калода Лёсу

18 карт памерам 63*89мм: “Бой”, “Шыбеніца”, “Расстрэл”, “Газета”, “Пушча”, “Медаль” – па 3 шт кожнай

Дададтак Падзеі

12 карт памерам 63*89мм

Карты Зброі

16 карт памерам 63*89мм. З адваротнага боку карт знаходзіцца дадатак “Праклён”

Новы фармат гульні

У аснове застаўся ранейшы прынцып: дзве каманды спрабуюць рассакрэціць адзін аднаго. У новым выданні мы аптымізавалі некаторыя механікі гульні. Гульня стала больш дынамічнай, лагічнай і разнайстайнай.

Новы дызайн

Важнае новаўвядзенне, якое адразу кідаецца ў вочы: гульня набыла новы выгляд. Спадзяемся, што новы дызайн і фармат картак прыйдуцца вам даспадобы.

Дадаткі да гульні

Адмыслова да новай версіі “Паўстанцаў” былі распрацаваны два дадаткі – “Праклён” і “Падзеі”. Яны робяць гульню цікавай і больш непрадказальнай, а таксама нясуць у сабе гістарычную інфармацыю.

.

Гістарычнае напаўненне 

Новая версія гульні набыла багатае гістачные напаўненне: на картках вы знойдзеце гістарычных асобаў, воклічы паўстання, важныя даты і нават цытаты з гістарычных дакументаў.

Апісанне настольнай гульні “Паўстанцы”

““Паўстанцы” – першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і стаць знакамітай гістарычная асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання. Гульня заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.”

Пра гульню

“Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і набыла вялікую папулярнасць, выклікаўшы хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак. “Паўстанцы” – гэта першая настольная гульня, якая была выдадзена на беларускай мове і была распрацавана на аснове гістарычных падзей. ”

Першае выданне

“Гульня пабудавана на механіцы “пошука невядомага” і ў сваёй структуры нечым нагадвае знакамітую гульню “Мафія”. Але ў той жа час яна мае шмат цікавых адметнасцяў, рэжымаў гульні і дадаткаў, якія робяць яе ўнікальнай. Гульня пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі.”

Жанр гульні

“Карты “Персанажаў” вызначаюць вашу ролю ў гульні. Вы можаце заняць месца аднаго з рэальных герояў паўстання: апынуцца на баку Паўстанцаў, Царскіх службоўцаў альбо атрымаць карту Беларуса. У новай версіі гульні нават карты Беларусаў будуць мець сваіх гістарычных прататыпаў.”

Калода "Персанажаў"Апісанне гульні

“Карты з калоды “Лёсу” вырашаюць лёс удзельніка, якога выбралі цягам галасавання. Карты могуць дараваць жыццё, адцягваць смерць альбо беспаваротна “вешаць на шыбеніцы”. У аснову гэтых картаў пакладзены варыянты развіцця падзей, якія адбываліся пад час паўстання 1863г.”

Калода "Лёсу"Апісанне гульні

“Кожны раўнд усе ўдзельнікі прымаюць бок адной з каманд – і карта “Выбару” вызначае, якую каманду будуць вышукваць. Усе стануць альбо на бок “касінераў” і будуць шукаць, хто з прысутных можа быць “Царскім службоўцам”, альбо стаць на бок “Жаўнераў” і спрабаваць рассакрэціць каманду “Паўстанцаў”. ”

Карта "Выбару"Апісанне гульні

“У гульні з’явіліся карты “Зброі”, якія аптымізавалі фазу галасавання. Гэта карта дапаможа гульцам зрабіць свой выбар пад час фінальнага галасавання і паскорыць гульню. На другім боку карты “Зброі” знаходзіцца дадатак “Праклён”. Такім чынам, адна карта будзе выконваць дзве функцыі. ”

Карты "Зброі"Апісанне гульні

“Дадаткі “Праклён” і “Падзеі” змяшчаюць у сабе гістарычны матэрыял і дабаўляюць у гульню непрадказальнасці. Карты “Праклёну” кожнаму з удзельнікаў дадуць сваю асаблівасць, а карты “Падзей” змяшчаюць у сабе важныя даты паўстання, яны ўнясуць у гульню новыя ўмовы.”

Дадаткі “Праклён” і “Падзеі”Апісанне гульні

“У гульні будзе змешчана падрабязная брашура з правіламі, апісаннем усіх карт, падказкамі і парадамі. А таксама ў каробцы можна будзе знайсці ўлётку з кароткім апісаннем правілаў, якая можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможніка вядоўцы.”

Правілы гульні

Знешні выгляд гульні “Паўстанцы”

Так будуць выглядаць каробка і карты ў гульні

Падтрымай перавыданне настольнай гульні "Паўстанцы"

Асобнік гульні

Падтрымаўшы выданне “Паўстанцаў”, вы атрымаеце асобнік гульні па таннейшым кошце і паскорыце выданне. Можна замовіць адзін асобнік альбо гульню ў камплекце з чахлом і пратэктарамі.

Ільняны чахол

Ільняны чахол – гэта прыемны дадатак да гульні і ўнікальны лот. Атрымаць чахлы можна толькі пад час перадзамовы, яны не з’явяцца ў рознічным продажы. Чахлы будуць зроблены ў некалькіх колерах (хутка з’явяцца фотаздымкі).

Пратэктары для гульні

Пратэктары – гэта пластыкавыя вокладкі для карт, якія захоўваюць іх ад пашкоджання. У наборы вы знойдзеце 25 пратэктараў памерам 120*80 мм для карт персанажаў і 50 пратэктараў памерам 63*89 мм.

Падзяка

Мы абавязкова аддзячым усім за падтрымку выдання гульні ў сацыяльных сетках і на старонках сайта. А імёны асобных фундатараў змесцім у брашуры з правіламі гульні.

Набор сцікераў

BYN 5.00

Ахвяраванне
  • Калі вы хочаце падрымаць выданне гульні, але не плануеце набываць сабе асобнік, для вас адмысловы лот
  • Набор сцікераў, прысвечаных Паўстанню 1863 года і гульні “Паўстанцы”.
  • Падзяка ў сацыяльных сетках.

 

Падтрымаць выданне

Паўстанцы. Адзін асобнік

BYN 24.00

Ахвяраванне
  • Падзяка ў сацыяльных сетках
  • Асобнік “Паўстанцаў”
  • Набор пратэктараў
  • Ільняны чахол
  • Набор сцікераў і падзяка ў правілах гульні
Замовіць гульню

Паўстанцы з пратэктарамі

BYN 29.00

Ахвяраванне
  •  Падзяка ў сацыальных сетках
  •  Асобнік “Паўстанцаў”
  • Набор пратэктараў
  • Ільняны чахол
  • Набор сцікераў і падзяка ў правілах гульні
Замовіць гульню

Паўстанцы з чахлом

BYN 38.00

Ахвяраванне
  • Падзяка ў сацыяльных сетках
  • Асобнік “Паўстанцаў”
  • Набор пратэктараў
  • Ільняны чахол
  • Набор сцікераў і падзяка ў правілах гульні
Замовіць гульню

Паўстанцы. Камплект

BYN 43.00

Ахвяраванне
  •  Падзяка ў сацыальных сетках
  •  Асобнік “Паўстанцаў”
  • Набор пратэктараў
  • Ільняны чахол
  • Набор сцікераў і падзяка ў правілах гульні
Замовіць гульню

Паўстанцы. Поўны камплект

BYN 50.00

Ахвяраванне
  •  Падзяка ў сацыяльных сетках
  • Асобнік “Паўстанцаў”
  • Набор пратэктараў
  • Ільняны чахол
  • Набор сцікераў і падзяка ў правілах гульні
Замовіць гульню

Хачу замовіць некалькі асобнікаў!

Калі вы хочаце замовіць некалькі асобнікаў, напішыце нам, і мы сфарміруем для вас адмысловую спасылку на аплату. Пры замове некалькіх асобнікаў будзе зроблена дадатковая зніжка.

Звязацца з намі

Для крамаў і спонсараў

Калі вы прадстаўнік ці гаспадар крамы і хочаце дадаць гульню “Паўстанцы” да свайго асартыменту, альбо вам спадабаўся наш праект і вы хочаце стаць спонсарам, звяжыцеся з намі, і мы абмяркуем з вамі ўмовы супрацоўніцтва.

Звязацца з намі
Месцы самавывазу

Выданне гульні плануецца ў другой палове лістапада. Кожны зможа атрымаць гульню і замоўленыя лоты. Плануецца, што ў абласных гарадах і некаторых раённых будуць арганізаваныя месцы выдачы гульні. Яны будуць аб’яўленыя пазней.

Дастаўка поштай

Свой асобнік таксама можна будзе атрымаць па пошце. Гэта змогуць зрабіць як жыхары РБ, так і замежныя фундатары. Цягам бліжэйшага часу будуць размешчаны кошты паштовай дастаўкі. Аплата паштовай дастаўкі будзе ажыццяўляцца пасля выдання гульні.

Інтэрнэт-крама Кубік

Збор аплаты за гульню ажыццяўляецца з дапамогай інтэрнэт-крамы “Кубік”. Усе сабраныя сродкі пойдуць на друк настольнай гульні “Паўстанцы”, а таксама на аплату выдаткаў на яе распрацоўку і выпуск .

Падтрымаць выданне гульні вы можаце замовіўшы адмысловая лоты і набыўшы іншыя гульні нашага аўтарства.

Значак з гербам Паўстання

Чорная біжутэрыя

Чорная біжутэрыя – так у 1863 годзе называўся знак грамадзянскай жалобы і падтрымкі паўстанцаў. Адным з відаў праяўлення салідарнасці былі значкі і медальёны з выявай герба паўстання.

Значак як сімвал памяці

Пад час кампаніі па перавыданні гульні “Паўстанцы” мы плануем аднавіць адзін значак і мяркуем, што ў сённяшні час ён можа стаць добрым сімвалам памяці паўстанцаў. Замовіўшы сабе значак, вы таксама падтрымліваеце выданне гульні “Паўстанцы”.

Кошт лота - 15,00 BYN

Замовіць

Персанальная карта для гульні ў Паўстанцаў

Зрабіце свой асобнік гульні ўнікальным

Адмыслова для вас мы распрацуем і раздрукуем асобную карту. Вы самі абярэце, хто можа быць на гэтай карце (вы, ваш сябар альбо гэта можа быць нават нехта з вашых продкаў), а таксама да якой каманды ён будзе належаць: Паўстанец, Царскі службоўца альбо Беларус.

Ад вас патрабуецца фотаздымак, імя і прозвішча, а таксама невялікае тэкставае апісанне чалавека. Замовіўшы сабе “Персанальную карту”, вы таксама патрымаеце выданне гульні “Паўстанцы”. Асобнік гульні не ўваходзіць у кошт лота.

На фота змешчаны прыклад: аўтар настольнай гульні “Паўстанцы” Антон Янкоўскі ў ролі Беларуса.

Кошт лота - 30,00 BYN

Замовіць

Гульнятэка з аўтарам гульні "Паўстанцы"

Збярыце як мага больш сваіх сяброў – і згуляйце ў “Паўстанцаў”. А мы можам прапанаваць вам адмысловы лот: правясці гульню да вас прыедзе сам яе аўтар - Антон Янкоўскі. Ён з вялікім задавальненнем правядзе гульнятэку, дапаможа разабрацца ў нюансах гульні і паглыбіцца ў атмасферу, адкажа на ўсе патынні.
Правядзенне гульні будзе магчыма пасля афіцыйнага выхаду “Паўстанцаў”. Месца і час будуць дадаткова абмеркаваныя. Кошт лота не ўлічвае транспартныя выдаткі.

Замовіўшы “Гульнятэку з аўтарам”, вы падтрымліваеце выданне гульні “Паўстанцы”.

Кошт лота - 60,00 BYN

Замовіць

Вы можаце набыць іншыя гульні нашага аўтарства

У якасці лотаў выстаўлены чатыры настольныя гульні па спецыяльным кошце: камплект “Мова. Буслік” (3 гульні), “Беларускія ігральныя карты. Карты Лапіных”, “Дойліды” і “Гаспадар цмокаў”.

Карты Лапіных

4.90

BYN

Замовіць

Гаспадар цмокаў

9.90

BYN

Замовіць

Дойліды

21.90

BYN

Замовіць

Мова. Буслік

24.90

BYN

Замовіць

Каманда Паўстанцаў

Каманда, якая распрацоўвала і рыхтавала для вас выданне гульні “Паўстанцы”.

Антон Янкоўскі

Аўтар гульні Паўстанцы

Аўтар настольнай гульні і ідэйны натхняльнік творчага згуртавання ``А-чатыры``, кіраўнік праекта па перавыданні гульні ``Паўстанцы``.

Наста Янкоўская

Дызайнер, ілюстратар

Галоўны ілюстратар ў камандзе ``А-чатыры``. Яна распрацоўвала, малявала і вярстала першых і новых ``Паўстанцаў``. Падыходзіць да працы са стараннем і адказнасцю.

Ганна Ліпчанская

Рэдактар

Аўтар. Рэдактар. Падарожнік. Характар мяккі. Сочыць за тым, каб у гульню не закраліся памылкі і апіскі.

Аляксей Кайрыс

Гісторык-кансультант

Магістр гістарычных навук, журналіст. Займаецца даследаваннем падзей паўстання 1863-1864 гг. і асобы Кастуся Каліноўскага 10 год. Быў адказны за гістрарычнае напаўненне гульні.

Сачыце за развіццём праекта

Сачыць за навінамі і развіцём праекта можна ў нашых сацыяльных сетках. Заходзьце, падпісвайцеся, стаўце падабайкі!